Патанаю у тумане...

***
Патанаю у тумане,
Выныраю ў светлым дні.
Нібы хвалі ў акіяне,
Жоўтых лісцікаў агні.

І кідаю дзень на хвалі,
І бягуць-бягуць кругі,
І згасаюць ў сіняй далі
Чыстай восеньскай тугі.

І калінавай гарчынкай
Растае на вуснах сум.
Восень ранняя - дзяўчынка,
Залатой сукенкі шум.

І на стомлены пагорак
Паднімаюся, гляджу:
Шапаценне лісця-зорак
Ціха коціцца ў мяжу.

І іду са спадзяваннем
Восень раннюю сустрэць
І яе пяшчотным ззяннем
Сэрца крышачку сагрэць.

26. 09. 2023 г.


Рецензии