Паэту
Увачавідкі дазвання
Знітуе іншае каханне,
Зямлю, малады Сусвет!..
Ці спатрэбіцца паэт,
Яго агмень? хваляванне?
Вершаскладальніцтва сакрэт
Спархнее, - наканаванне?..
Але пакуль сярод камет,
Лунае Зла выпрабаванне,
Хай тчэ - на шчасце - дараванне!
З нябёс няхай ляціць санет!..
Свидетельство о публикации №123092503451