Калiсьцi мы былi, як дзецi
Між фанабэрыстых людзей
І не было вышынь на свеце
Без файных красак і надзей!..
Калісьці мы былі, як дзеці,
І вырабніцтвам фарб - падзей! -
Прыадчынілі квет у леце,
Свет хараства, сугучнасць дзей...
Калісьці мы былі, як дзеці,
А наш анёл і дабрадзей,
Унік, абачліва, гасцей:
Лугі ствараў, цураўся клеці...
Калісьці мы былі, як дзеці,
І файных красак і надзей
Між фанабэрыстых людзей,
У лепшых днях у іншым свеце!..
Свидетельство о публикации №123092502878
Только адно пажаданне - каб гэткае дзяцінства заўсёда засталося уў душы.
Мироненко Сергей Минск -1 25.09.2023 15:48 Заявить о нарушении