Крыуда

Крыўда моцная, набалелая,
Да цябе даўно прыкіпела я.

Крыўда лютая, несуцешная,
Ад прыроды ты вечна грэшная.

Крыўда даўняя, беспадстаўная,
Як нявольніца ты бяспраўная.

Крыўда цяжкая ды атрутная,
Як вадзіца ты каламутная.

Крыўда едкая, не пазбавіцца,
Не пакінеш век – спадзяваецца.

Крыўда чорная ды шчымлівая,
Неадольная, ноч жахлівая.

Крыўда жорсткая, невымоўная,
Задушу цябе, прэч, адмоўная!


Рецензии
Адразу з'явілася і пачало расці напружанне, але ўрешце дачакаўся апошніх строк.
Хай так яно і будзе!

З павагай,

Мироненко Сергей Минск -1   25.09.2023 15:51     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую Вам, Сяргей, за водгук! Асабліва прыемна тое, что ён атрыман ад беларуса з Мінска. З павагай ды удзячнасцю!

Татьяна Цыркунова   26.09.2023 08:32   Заявить о нарушении