Жывi як жывецца. Не думай, як жыць...

***
Жыві як жывецца. Не думай, як жыць.
Памылкі ўсё роўна ты будзеш рабіць...
Смугой наплывае змярканне на луг,
Так дзень завяршае адвечны свой круг.
Ці правільна жыў ты, не думай таксама.
Не вернеш былога, не вернецца мама...
Туга накрывае. Так восень баліць.
Не думай, ці зможаш яе перажыць.
Ізгоем у цішы асенняй не будзь,
Пра восень пішы, пра адзіны твой пуць...
За вокнамі вецер, гайдаюцца дрэвы,
Змяняюцца вераснем сэрца напевы.
Заплачуць дажджы над кастрычніцкім садам,
Тады й дачакаецца сэрца спагады.
Жыві як жывецца. Памылкі рабі
І кожны свой дзень, нібы маму, любі...
За вокнамі вецер шаманіць і вые,
І сэрца самотнае ные і ные...
Над лесам крумкач наразае кругі
Шчымлівай, балючай асенняй тугі.
Чаго крумкачу у жыцці не хапае?
Ён проста жыве і над лесам лятае...

22. 09. 2023 г.


Рецензии