Летуценнiк зiмы

    Любоўю знакавы вястун!
Крані маўчанне срэбных струн,
Дыхні жыццём на дахі дрэў,
На куст, што прывідам шамрэў,
Матляў упоперак, уздоўж...
Але ё цень яе слядоў.
Дзе бранзалет блях, вакна,
Дзе поўня стылая адна
Ужо варушыцца цяпло,
Што завірухаю гуло
Пакуль рабілася жыццё:
Укаркаванае выццё
На бальшаку рачным ваўка!..
І хваля мёрзлага стаўка
Брыняе іншаю вадой -
Лазур в ы с о ц і ц ь лебядой.
Праз цемру, ткаў валасы
Яшчэ нябачанай красы
І фарб паўднёвых, краін.
Мкні, выкштальцоны бедуін!
І на пасадах мудрацы
Трымаюць кнігі, як вянцы,
За скарбы дарнасці вачэй.
Не! дыямент яны - ярчэй!
Наўпрост агністасцю гараць,
Бы развучыліся караць...
Адтуль ты, мая царыца,
Дзеля любові замірыцца!..


Рецензии