Муза. Празорлiца, высокая, як горлiца
Дзе змеі, разрываеш сілкі;
Вачэй тваіх лунаюць матылькі:
Душа твая прамністасці свавольніца!
Дарнасць слоў - фарб нявольніца
Тугу жыцця мiлуе, бег рукі...
Зірні, хутчэй: праз чэраў матылькі -
Чароту векапомнае намроіцца!..
Я ведаю: аскепкі вы, вякі.
Прымусяць свет надзеямі героіцца...
А ты... стагоддзям дай мае радкі.
Натхні Любоў - Паэзія народзіцца!
Свидетельство о публикации №123092104050