Пушкин. Туча

Апошняя хмара рассунутай буры!
Адна ты блукаеш на ясным лазуры,
Адна ты ствараеш бязрадасны цень,
Адна ты маркоціш квітнеючы дзень.

Ты неба нядаўна паўсюль накрывала,
Наўпрост бліскавіца цябе спавівала;
І ты выкрывала загадкавы гром
І прагу зямлі спаталяла дажджом.

Ну, досыць! Ужо пара мінавала,
Зямля пасвяжэла і бура растала,
І вецер, кранаючы лісцікі кроз,
Прэч гоніць цябе з-пад аціхлых нябёс.

(1799~1837)


Рецензии