Здаецца блiзкiм, што дауно сплыло...

***
Здаецца блізкім, што даўно сплыло,
А блізкае зусім - такім далёкім.
І крумкача ссівелага крыло
Мне адзавецца крыкам адзінокім.

Гляджу ў нябёс асенняе святло,
Высокіх мар не бачу ў яснай сіні.
Там крумкача шырокае крыло,
Што ў суме адзіноты не пакіне.

Такім далёкім стаў мінулы дзень.
Не адшукаеш... і ніхто не верне.
Плыве ссівелых крыл нясмелы цень,
Пад ім мой колас асыпае зерне.

Здаецца блізкім, што было даўно,
А блізкае - такім недасягальным.
На крумкача гляджу я праз акно:
Яго палёт здаецца нерэальным...

15 - 16. 09. 2023 г.


Рецензии