Прыцiх мой лес. Ён восенi чакае...
І гляджу я стомлена:
Ці далей ісці?..
Міхась Башлакоў
Прыціх мой лес. Ён восені чакае.
І толькі лісце ціха шапаціць.
Ісці наперад? Гэтага не знаю.
А лісце хутка, хутка абляціць!
Ісці ці не? Журбою ахінае.
О, колькі пра журбу я напісаў!
Прыціх мой лес. Ён восені чакае.
Відаць, пра лета ён усё сказаў.
Усё аддаў. Апошняю лістотай
Абрынецца знянацку, абляціць.
Не, то не з ветрам лес, а з адзінотай
Аб нечым ціха, ціха шапаціць.
Ісці ці не? Сваёй балючай песняй
Усё аддаў. Душа мая маўчыць.
Не ведае, ці песня уваскрэсне,
Ці назаўсёды з лісцем абляціць.
11. 09. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123091103041