Дома

Дапамагаюць нам дома  сцены,
У роднай хаце - жыццё прасцей.
Жыве тут радасць, цяпло, здзіўленне,
Ды чуцен гоман малых дзяцей.

Мы вырастаем  -  яна  сумуе,
Не хоча хата нас адпускаць
Жыццё нясецца, жыццё віруе!
Ёй застаецца адно  - чакаць.

Яна чакае, маўчыць, не скажа:
"Як мне нялёгка, як сумна мне!"
Сустрэчам рада так хата наша,
І толькі гэтым яна жыве.

І дзверы рады, што адчынілі,
Ў пакоях зноўку - вясёлы гам.
Як гэта важна, каб не забылі,
Было б , напэўна , нямнога драм!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →