Ой! Кажаш, сумныя вершы пiшу...

***
            Ўсе даўгі аплачаны
            Песняю маёй...
                Міхась Башлакоў

Ой!
Кажаш, сумныя вершы пішу?
І каму спавядаю душу?

Не пішу ні пра фэсты і святы,
Ні пра край мой, які ён "багаты".

На культуру мой край абяднелы
І на праўду сягоння нясмелы.

І на шчырую песню – жабрак.
А хто шчыра спявае – дзівак.

Дык каму ж я душу спавядаю?
Міхасю, калі з ім размаўляю.

Бо яго, як ён кажа, хвалюе
І культура, і мова...

Танцуе
Ціха восень у лёгкай сукенцы.
Ёй душу спавядаю – паненцы.

Праз акенца гляджу на паненку,
На зялёную з жоўтым сукенку.

У нябёс углядаюся просінь.
Разумею, што гэта ўжо восень

Захліснула мне сумам душу.
Праўду кажаш, што сумна пішу...

Што ж, пішы ты пра фэсты узнята,
Пра пісьменства забітага свята,
Пра заможнага быту лухту...

Я душу спавядаю – Хрысту,
Як адзінаму сябру-паэту
З усяго нечуллівага свету.

10. 09. 2023 г.


Рецензии
Вельмі Вас разумею!
З павагай —

Дмитрий Тимофеевич Мирошниченко   13.09.2023 08:16     Заявить о нарушении
Дзякуй за тое, што разумееце!

Юрий Боровицкий   25.09.2023 16:45   Заявить о нарушении