Жыве Б. сярод радасцi й гора

Жыве Б. сярод радасці й гора…
Вось рэчкі, азёры, ды Менскае мора.
Вось сцежка, бярозы на скрыжаванні,
Ды косы, як помнік Касцюшкі паўстання.

Жыве Б. ў нашых сэрцах і думках.
Жыве за мяжой, сярод торбаў ды клункаў.
Жыве ў кашулях, спадніцах, сукенках,
У хустках чырвоных прыгожых паненак.

Жыве Б. ў роднай матчынай мове.
У хлебе ржаным, што з цыбуляй ды соллю.
Калі нараджаемся ці паміраем -
Жыве ўсё роўна. Жыве ў нашых марах.

Жыве Б. вечна - у добрых справах,
У песнях, што пела бабуля на лаве,
Пад вечар, калі усё зроблена ў хаце.
Сям'я - гэта мы. Разам сёстры ды брацця.

Жыве Б... такая ў нас доля -
Любіць гэты край усё болей ды болей.
Ёсць зорнае кола, ёсць неба - наш дах.
Сумленне - то компас, ды вера - наш сцяг.

Жыве Б. у малітвах ды вершах,
Хто зараз апошні тады - будзе першы.
За вокнамі - зелкі, пяшчотны прастор...
Жыве Б... пахне родны чабор.

3.09.2023

https://instagram.com/sergiy.mel


Рецензии