Адшумелi вятры маладосцi...

***
           Маладосці вятры адшумелі...
                Міхась Башлакоў

Адшумелі вятры маладосці,
І дарога праз поле бяжыць.
Маладосць не чакаем у госці,
А працягваем марамі жыць.

О, як хоча блукаць шчэ па лесе
Маё сталае сёння жыццё
І шукаць зноў мелодыі песень
І радкоў запаветных ліццё.

О, як хоча яно бестурботна
У арэшніку слухаць той шум,
Як арэхі спадаюць сумотна
Разам з грузам засмучаных дум.

О, як хоча яно наталіцца
Цішынёй верасовых палян,
І з вятроў маладосці напіцца,
І не верыць, што гэта - падман.

06. 09. 2023 г.


Рецензии