жертва бел. - ахвяра

Ахвяра

Каін і Авель братамі былі,
ды розныя сцежкі іх змалку вялі:
Каін прырэчаны поле араць,
Авель жывёлу пасвіць і трымаць.
   Так і жылі сабе ў паднябессі,
   пакуль час настаў Богу ахвяру прынесці.
Кожны тое прынёс,чым багаты:
Каін-плён зямлі,-што яшчэ мог араты?
Авель жывёл без рагоў і худобу рагатую.
   У легендах ісламу Кабіль прынёс пшаніцу недазрэлую,
   Хабіль авечку - на ўсе часы традыцыйна ахвяру зразумелую.
   Богу ахвяра Авеля была заўгодная,як трэба;
   воблака знесла авечку да неба.
   У Каіна, зразумела,
   ад гэтага накіпела
   і яго з раз'юшанай сілай
   чорная зайздрасць ахапіла.
І ён забіў свайго брата,
зрабіўшы сваё імя назаўжды праклятым.
Ці ён адзін у гэтым вінаваты?
На ім віна,за што й пакараны,
а ці не быў ён на гэта справакаваны?
   Ахвяры з часоў біблейскіх жывою крывёю
   не абыйшлі і людзей стараною.
 


Рецензии