Узыход

Небакрай палымнее, гарыць,
Асвятляючы сонныя нівы,
Бы спрабуе з зямлёй гаварыць
Памяркоўна, ласкава, шчымліва.

Разштурхоўваюць промні ў бакі
Ланцужкі хмар настойліва, смела,
І ляцяць ціхамірна шматкі
Шэрых зданяў у вэлюме белым.

Льюцца рэкі агню ў валасы
Беластвольных бяроз, вербалозу,
У зіхуткія кроплі расы,
І запальваюць свечачкі-слёзы.

Як гарыць небакрай залаты!
Як жа велічна сонца ўзыходзіць!
Боскі край непаўторны, святы
Прачынаецца ў шчасці і ў згодзе.

                05.09.2023 г.


Рецензии