Грэцыя. Алiмп. Багi. Крон

Даволі.
Даволі, Крыважэрны Крон!
Усіх бакоў, усіх старон
Я чую стогн: тваіх дзяцей;
Я бачу лаянку гасцей;
На высях, дзе лазур Алімпа,
Ляціць вясёлка стратай німба...
І колер, колер фарб і красак
Ніхто не тчэ з магічных казак, -
Хай просты смертны на зямлі
Губляе радасць, - на раллі?
Во - Рэя: мчыць на востраў Крыт.
І Зеўса нараджае.
А ў пячоры абуджае
Дзіцячы смех і прагу жыць
Казы - Аламфеі - малако.
Як мёд гары высотнай Дыкты,
Вякоў антычных манускрыпты!..
Скрыжалі - Крыта: эўкаліпты.
Слугуйце хлопчыку няспынна. -
Там німфы, Пан, паўбагі.
Бач! ацалеў апошні сын.
І пераскочыў смерці тын.


Рецензии