Птушка сiнякрылая

Птушка сінякрылая
Ў сад мой завітала.
Ціхая ды мілая
Песню не спявала.

Птушачка блакітная,
Что ж табе патрэбна?
Сядзь вунь пад ракітаю,
Дам вады, як срэбра...

Дам зярнятак прыгаршчы
Залатой пшаніцы,
Сад, як абароны шчыт,
Ёсць дзе прытуліцца.

Птушачка шчаслівая,
Ты знайшла прытулак.
Месца ёсць пад сліваю,
Ціха там, утульна.

«Не, я птушка вольная...» –
 Адказала ціха.
«Пражыву ў полі я...
У няволі – ліха...»

Птушка сінякрылая
Ў сад мой завітала.
Мудрая ды мілая
Пэўна адказала.


Рецензии