Заляцанне вясковага кавалера

Гэй, салодкая сунічка,
Не спяшайся, маладзічка!
Шпаркі ход свой прыпыні
Ды са мной пагамані!
Паглядзі, які выбітны
Пан з табою каларытны
Хоча крышку пастаяць,
Вечаровы час заняць.
Ты не моршчы, краля, нос.
Можа, стаць маёй твой лёс!
Знешні выгляд ацані:
Файны быў бы я жаніх?
Што? Піджак на мне не новы?
Так мужык жа я вясковы,
Увесь у мазуце і зямлі,
Бо працую на раллі!
Грошы маю, сам - няп'юшчы,
Для сям'і сябе блюдушчы.
Хопіць скаліць свае зубы!
Кажаш, я табе нялюбы?!
Тожа мне знайшлася пані!
Да суседкі вунь, да Ані,
Загляну - яна і рада.
Ёй у вушы ліць не нада
Пра каханне і пра шлюб:
Ані я, як ёсці, люб!
Дык чаму я не жанюся?
Аньку з пераду баюся:
У яе прышчы на твары.
Аб другой я мару пары:
Каб да зграбненькай, як ты,
У хату ішлі мае сваты.


Рецензии