Унутраны стан

Унутраны стан чалавека
Залежыць ад мноства прычын.
Калі ён спакойны ад веку,
Не зманіць нядобры пачын.

Няўтольны агонь асвятляе,
Гарэзны агеньчык гарыць.
Дзівосным агнём забаўляе,
Той жар можна іншым дарыць.

Унутраны стан незвычайны,
Натхняе ён на барацьбу.
На ліні страха, адчаю,
Сваю пачынае сяўбу.

Напэўна, што лёс наварожыць,
Каб сілы патрэбныя меў.
Не стаў бы карчом прыдарожным,
А прыз атрымаць свой умеў.

Унутраны стан неўміручы,
Такім нарадзіўся на свет.
Навала-нягода закруціць,
Не згіне сапраўдны паэт.


Рецензии