блукаем

Па слядах
сівога дня
па вятрах былых
вандровак
мы блукаем
ты і я
зрок губляючы
ў аблоках
у раздоллях вышыні
ўшчэнт расчыненага
неба
сярод зблытаных
арбіт
простых радасцей
спатканняў
і шчамлівых
трошкі ў гвалт
недарэчных
расставанняў


Рецензии