Сцежкамi Жыцця

Калі б не гэтыя паўмежкі,
     Калі б не гэтае асцё,
Хіба паўсталі, раптам, сцежкі,
     Каб знітавалася жыццё?
Каб пераблыталіся ночы
     І закурэлі явай дні?
Хіба пранізлівыя вочы
     Не ўвіхаліся ані?..
Маўчы! рахманая такая
     І я, пакорлівы, твой бог...
Хто нас яднаў? рука якая?! 
     Я не ўцямлю, далібог!..


Рецензии