Пiшу, каб сказаць, што жывы...

***
Пішу, каб сказаць, што жывы,
Што сонечна ззяюць нябёсы,
І што ў глыбіні сінявы
Знікаюць світальныя росы.

Пішу, каб сказаць, што жыву,
Пакуль не спяшаюся ў неба
І п'ю на зямлі сіняву
Са смакам надзённага хлеба.

Пішу, каб радок не ржавеў,
І сэрца свой рух не спыняла,
І жнівень пра лета мне пеў,
Якога душы маёй мала.

21. 08. 2023 г.


Рецензии