Па - над белым пухам. На бяларуской мове

Па - над белым пухам вішняу,
Быццам сіні аганек,
Б'ецца, уецца шпаркі, легкі
Сінякрылы матылек.

Навакол усе паветра
У струнах сонца залатых, -
Ен дрыжычымі крыламі
Звоніць ледзьве чутна у іх.

І ліецца хваляй песня, -
Ціхі, ясны гімн вясне.
Ці ні сэрца напявае,
Навявае яго мне?

Ці не вецер гэта звонкі
У тонкіх зелках шапаціць?
Або мо сухі, высокі
Ля ракі чарот шуміць?

Не паняць таго ніколі,
Не разведаць, не спазнаць:
Не даюць мне думаць зыкі,
Што ляцяць, дрыжаць, звіняць,

Песня рвецца і ліецца
На раздольны, вольны свет.
Але хто яе пачуе?
Можа, толькі сам паэт.

             Максім Багдановіч, 1910 г.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →