Sonnet. 6 сонетов Венка сонетов

 \1/
 
Апошіх дзён шчымлівая любоў!..
На зайздрасць люду, выцвіламу свету.
Яна, як сонца, літары санету 
Спашле - шчасце! Дыяменты слоў!
Аж закране парашткі вякоў,
Пераманструе боскаю планету,
Спатолiць цень сухi i лету,
Па восені - верне цеплынь радкоў,

Раструшчыць лёд на снежаньскім улонні,
І на Палессі і на Прынямонні
І там, дзе ўмярцвелыя лугі,

Вясной пральецца ветла ў далоні, -
Зашапацяць сады, бары, гоні.
Свет - пазбавіцца сваёй тугі.



 \2/
 
Свет пазбавіцца сваёй тугі:
Цяпер спазнаў каштоўнасці пакуты.
Шал барвы - груды, путы, скруты.
(Дзе Апалон адзначыў крок нагі).
Здалёк гукалі чужыя берагі.
Былі распустай прывіды; атруты
Прадбачыў рэй, у мораку прыкуты -
Дарунак лепшых саг найдарагі...

Не?! тлумны абяру гуллівы бруд?
Альбо на цвердзі камяністых руд 
Ці разлятаюцца аскепкамі лугі?..

У чарадзействе выбітных прыблуд
Мяне не прышчапіў рабоў прысуд,
Бо Госпад падказаў: ё "багі"...



 \3/
 
Бо Госпад падказаў: ё "багі".
Пільнуе - ш т о - цяжарыць крок,
Скуль вынікае пастка й сілок,
Наколькі той ці іншы да вагі...
Каго пакласці проста на стагі -
Ой, ведае дасканала: Цмок!
Але марудзіць, важыцца знарок
(Ён - першы: толькі не другі).

Унік плёсік даўнi вартых слёз.
Зярнё вядзе пад назвай "Лёс".
Няма - дзе? - ні выспы ні дубоў...

Я шлях ярчэй узнёс. Панёс.
У хвалях зыркаў на жыццё нябёс.
Шукаў да болю белых галубоў.



\4/

Шукаў да болю белых галубоў.
Таемных птушак Божага Казання.
Вачэй сышло засмелае Каханне,
Як адкрыццё, што абуджае кроў.
Лістотнікі нягеглыя двароў...
Ліст - трапеча! - на выпрабаванне.
Нямець, курэць ушчэнт - дазнанне.
Вар'яцтвы - роспачнасць вятроў

І - забыццё. Чакаў, нібы праклён,
Завей сцюдзёных мармуровы плён...
Раптам: прорва, аглушальны роў

Таго, хто сіні зненавідзіў лён.
Ссёк, - пырск, - салодкі гнуткі клён. -
Рабіў цаўё: вяршыў i быў без слоў...



\5/

Рабіў цаўё. Вяршыў і быў без слоў.
"Законнікі ў гэтым, усе прарокі".
Адказы атрымаў - выток глыбокі!
І ветрыкi - вянец чужых галоў...
Я шанаваў, чакаў адно? Буслоў?
Выбачайце, родныя затокі,
За Край Любовi... Узвей! далёкі!
Ён існасці заўжды высноў.

Руж уладарнiцтва джаліць асот.
Дыхне напоўніцу варажбіт-чарот.
Унікне? Вечны выйдзе! Чаргі 

Глыбіня - неруш лесу. Плот!
Ступакамі завоблачных шчадрот
Агмень кіруе праз пыл смугі...



\6/

Агмень кіруе праз пыл смугі.
Выракаўся - вас, словы бяроз?..
Люстраваннем бізуновых лоз?..
Дасюль вітае з гарадской лузгі
Прамністы край... Вы, снягі,
Змецілі змястоўны россып. Рос.
Пустацелы, бліскучы стос? -
З'яўленне красак казачнай дугі!

Хлеб - надзея - адмысловы рух. 
Бярэ адсюль. Усялякі зрух.
Той, хто цікуе, на мільгі

Хвалюе ласку шыбы: мух-лятух?
Крылом усохлых? сном, мяжой задух
Вякуюць дзецьмі ў хмызняку тайгі?..

(урывак)


Рецензии