Бездакорных вершау не шукаю...

***
Бездакорных вершаў не шукаю
І аб іх ніколі не прашу.
Я дакор свой Богу спавядаю,
Аблягчаю грэшную душу.

Ад узнёслых вершаў ванітуе,
Бо не п'яны й не зусім дурны.
Сум душу ад пошласці ратуе,
Вершы нараджае ў цішыні.

Калі верш кране душу чужую,
Беззаганным стане мой радок.
Спеў узнёслы часта – упустую,
Нібы кропля – на сухі пясок.

10. 08. 2023 г.


Рецензии