Люблю я птушак
Дзе вее дымам са двара.
Направа лес, усяго даволі,
І толькі мне ўжо пара…
Але на нешта спадзяюся,
Калі знікае птушак спеў.
Я жыць ні кроплі не баюся,
Заўсёды жыў так, як хацеў.
А і нічога мне не трэба,
Маё жыццё, так павялось:
Ёсць у хаце кошка, луста хлеба…
Жыві! Ніколі не зайздросць.
…Знікае сонейка за ганкам.
Ды ў лес спяшаецца крумкач.
Прачнуцца птушкі заўтра ранкам,
А я? Ці ўсім сказаў “прабач”?
Свидетельство о публикации №123080903064
Лина Хачиковна Усепян-Овсепян 10.08.2023 19:01 Заявить о нарушении