Вёска... Пшанiчнае поле
Плыткі туман на шашы.
Я з сонцам прачнулася сёння,
Як пчолы і мурашы.
Жаўцелі паводдаль вярбінкі
Ў абдымкам прымглёных лугоў,
А ў вышыні аблачынкі
Падобны былі да снягоў!..
І вельмі крануцца жадала
Снягоў тых чысцюткіх душа...
Тут некалі птушкай спявала
Дзяцінства маё дапазна.
Ўрываліся радасным гулам
Камбайны ў блакітны разлог.
І светлым агортвала сумам,
Калі адцвітаў дзікі глог.
Яшчэ б сярод іх запыніцца,
Мне неба дасць згоду калі –
Хацелася б зноў нарадзіцца
Ў тым родным куточку зямлі!
Свидетельство о публикации №123080807340