Зiма
І крохкія сцежкі, дубцы
Зляцяць пад слізготныя ногі, -
Пластуюць, цюкуюць касцы...
Во - свет; аскабалкі, трэскі,
Узоры слядоў - ланцужкі,
Скрозь дых кіслародны, рэзкі
Вантробы ірве на шматкі,
Казыча марозам у носе,
Патыліцу ліжа наскрозь.
І птушка гарыць на бярозе!
І срэбрам застыне вось-вось...
Свидетельство о публикации №123080803043