Мышка верш-загадка

Я звярок малы ды вёрткі,
Шмат хадоў у маёй норцы.
Маю шэры кажушок
Люблю поле ды лужок.
Зерне ем, калі знайду.
Кот прыносіць мне бяду.
На мяне палюе сыч.
Хлебных крошак мне пазыч.

Калі ты мяне пазнаў
Мышкаю мяне назваў


Рецензии