Дождж на Iллю, а я успомнiу Пракопауку...

***
Дождж на Іллю, а я ўспомніў Пракопаўку,
Школу старую, дарогу паўз хвойнік,
Хату Свісткову, за хатаю – копанку...
І з памідорамі – наш падаконнік.

"Хай даспяваюць, на градах счарнеюць," –
Мама казала і іх выбірала.
"На падаконні няхай рудавеюць,
Сёлета ў нас памідораў нямала..."

Дождж на Іллю. Прыйдзе цётка да мамы.
Ціха сядзяць, пра надвор'е гавораць.
І памідоры бурэюць ля рамы,
І за сялом ужо жытнішча воруць...

02. 08. 2023 г.

Воруць – аруць (гомельскі дыялект), свята Іллі-прарока адзначаецца другога жніўня.  – Заўвага аўтара.


Рецензии