Разросся куст арэхау, што калiсьцi...

***
Разросся куст арэхаў, што калісьці
Каля двара твайго я пасадзіў.
І пройдзе час, а неба будзе плысці
Над ім, над тым, дзе я з табою быў.

Вячэрні куст арэхавы ў сумоце,
Што не вярнуць шчаслівыя гады.
Прайшлі яны, як сон. Прайшлі, і хопіць.
Гляджу, а куст ужо - немалады.

А побач з ім дрыготкая рабіна
Так туліцца, прыпала да куста.
І серабрыцца жалем павуціна
На кончыку зялёнага ліста.

На вуліцы Язмінавай мне сумна.
Разросся куст арэхаў ля двара.
І безразважна, неяк неразумна
Кажу:"Бывай! Дадому мне пара..."

01. 08. 2023 г.


Рецензии