Могiлкi. 2

Мядовая атава - трава.
А над пагоркамі крыжы...
Маліннік спелы на мяжы,
Мармур: галава
З усмешкай пазірае, вочы -
І прагну я жыцця - ахвочы
Наноў пакутваць, курэць,
Мо шпарка адцвітаць, старэць,
Пачуты ля смерці!..
Пыл час здолеў сцерці, -
Ні думак слаўных, ні падзей,
Ні твараў выбітных людзей,
Якія іншых сілкавалі,
А целам пругкім клалі дух!..
Скрозь камяні, бачу рух
Кветак сініх, вады...
Няма больш вэрхалу язды
І крыку, спрэчак "за жыццё".
І хіба - штучнасці вянок.
Ён азірае рышток.
Ніякавее ці гніе.
Зноў след, следам штучнасць!
Здаўна прымуленая "лучнасць".
На стужках памяці радство.
У іншым прыйдзе хараство...
Бо ганьба точыць Сусвет,
Каб распагодзіць мёртвых свет.


Рецензии