Могiлкi. 1

Скрозь пыл - медзякоў,
Травы камечанай, сухой,
Спархнелых, выцвілых вянкоў
І цішы неруша глухой,
Крыжы іржавыя, на тле
У мармуровым чорным шкле,
Як прывіды, стаяць...
Але вятры на іх сядзяць,
Бо лістапад вядзе
У кветнікі: матыль, чмель,
Ці салавей вясны; праз бель

Усведамляю боль тады
Нябожчыка: дні - гады -
Ніхто ўпотай не сатрэ
І лёс нічым не заарэ...
Вярба тут, зёлка ўзрасце,
Мураш зямлёю дом пляце,
Жытло сцяблу... Усё цячэ
Н а с е н н е - праўдзіцца яшчэ.


Рецензии