На дне халоднае ракi гарыць зара

На дне халоднае ракі
     Гарыць зара;
На хвалях мухі, павукі -
     Стаіць гара
Камлёў! пажоўк лес травы,
     Пясок, пыл,
Курэюць выспы-дзюны...
     Срэбра крыл
Рамонка, сонца, ветрык юны!
     Але ізноў:
Страла звініць, дрыжыць чарот,
     Пульсуе - глеба
І ў вадзе нізін, балот
     Сінее неба.


Рецензии