Вiктар Шацiла. Казка
Там, дзе ветразь-карабель,
Ёсць цудоўныя каралі,
Ззяе казачная бель..."
І ад гэтага трызнення
Квету воч і лёту слоў,
Я сама - дзіця натхнення
І сама другіх асноў!..
Мо і ёсць табе такое,
Каб геройстваваць навек.
Але мроі... Круг рукою -
Вобмаль морак, нікне здзек...
Хай буду журыцца
За празмерны шал, давер,
Але радасць ё - скарыцца,
Адлажыць - назад - каўнер.
І адчуць, як дотык пальцаў
Хваляй коціць аж да пят;
Бы ў гуках, мроях вальсу,
Адрадзіўся зарагляд...
Дзесьці спраўдзілася слова.
Уз'ядналіся масты.
Майстравалася аснова:
У абдоймах я і ты.
...І сябе - не разумею.
А шчаслівая да слёз!
Тым, што шчасце, шчасцем млею
Там, дзе казку ты пранёс...
Свидетельство о публикации №123072603220