In the air castle of the queen of spring
Зірнула болем... поруч, міла!
Вянок усклала мне на голаў!..
Няхай. Вясна цвіла! Наўкола
Душу кранала цеплыня.
Я памятаю дотык дня -
Узнёсся з лавай за аблокі,
Квітнелі дрэвы, рэха, крокі,
Трымцелі птушкі вышыні...
І позірк ейны вастрыні
Цалкам душу глытнуў...
І, раптам, дух ускалыхнуў:
Я плыў - крыламі - махнуў,
Я быў жыццём тады, дыхнуў
І над абшарамі - клянуся -
Лунаў, падумаў: не вярнуся
На гэты горад камянёў,
Дзе халадэча прамянёў,
Дзе твораць вочы тло, а твары
Вякоў спархнеласці - пачвары...
_______________
Няхай, няхай яна хлусіла.
Зірнула болем цноты міла...
Мяне ўзвысіла яна.
А свет адхукала вясна!
Свидетельство о публикации №123072305528