Турма жыцця - з бярозамi на узгорку...
Турма жыцця – з бярозамі на ўзгорку,
З сасновым лесам, з купкаю асін,
З вячэрняй – у акне – далёкай зоркай
І з адчуваннем, што ў жыцці – адзін.
Але не так, не так яно і горка:
Вясна ўсё ж ломіць ядранасць ільдзін,
І, як з турмы, бяжыць вада з пагорка,
Каб наталіць вачэй святую сінь.
Турма жыцця. Ды у каго – іначай?
Я не гляджу праз краты на жыццё.
Хаця парой душа мая і плача,
Але ж і слёзы – нашае быццё.
15. 07. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123071503440