Паветра, як вадкае шкло...
Паветра, як вадкае шкло.
І хмурыцца раніца ліпеня.
На ліпень гляджу праз акно:
Калі ўжо той дожджык захліпае?
А неба яснее, маўчыць,
Дрыжыць на асіне лісточак.
І дзень то паўзе, то бяжыць
Нічым не запоўнены - прочырк.
14. 07. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123071402725