Раскрыжаваны, як Хрыстос...
Раскрыжаваны, як Хрыстос,
Я кожны дзень свой сустракаю.
Малюся ціхенька, без слёз,
І ў новым дні сваім знікаю,
Каб уваскрэснуць, як дасць Бог,
Увечары, як сонца сядзе
За пыл мной пройдзеных дарог
І за бярозкі ў маім садзе.
А потым зноў малюся. Ноч,
Як міг адзін, і вось - распяцце.
І ад яго ты моўчкі кроч,
Каб адагнаць жыцця пракляцце.
13. 07. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123071302753