Не сказаць, што горача...

***
Не сказаць, што горача,
Не сказаць, што душна.
Проста неяк роспачна,
Проста раўнадушна.

Проста неяк млявіцца,
Неяк абыякава.
І паветра плавіцца
Ліпеньскае знакава.

Гнецца голле яблыні.
Толькі б не ламалася!
І здаюцца вялымі
Вершы, што пісаліся.

Амярцвела, вусцішна
Пралягла дарога.
І сухімі вуснамі
Я малюся Богу.

12. 07. 2023 г.


Рецензии