Намалюйце людзям
у свеце мір хто-небудзь,
дзе абшар блакітны,
сонца, дзеці, дом,
дзе ўсмешкі, гульні,
мілай маці ежа,
дзе пяшчота бацькі
ды спакойны сон.
Запытайце пэндзлік
у самога бога,
паспрабуйце дзесьці
палатно здабыць.
Запазычце фарбы
ў якіх анёлаў,
і малюйце ўдосталь,
пакуль хопіць жыць!
Кожны з нас малюе ў свеце мір, але шкада, малюе падобным на сваю душу. Не тыя фарбы бываюць і не тым пэндзалем. У Вашых вершах ёсць думка, гэта вельмі важна.
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.