Вечар. Клiча птушак вечаровы плёс

Кліча птушак вечаровы плёс
У хмызняк, сон, у пазалоту,
Што рассыпаў вечар нябёс...
Кліча птушак вечаровы плёс.

А ў полі морыва. Авёс
Хвалямі заняў асалоду
І забытую антычнасці свабоду,
Зноў разбіў, - драбніцы праўных слёз!..

Гэта эпасаў далёкіх лёс!


Рецензии