Вытанчанасць сухога чарота

Стаяў сцяной густы чарот.
Пасля - як птушка, шапацеў!..
Быў лесам ён сярод балот.
Удалеч мройную глядзеў.
І калі жоўк, марнеў, чарот, -
Ён хоць і сенам - шапацеў!
Стаяў сцяной сярод балот.
Высокім золатам міхцеў...


Рецензии