Мова мая

Горкая, як наша доля,
як наша воля, як хлеб.
Не шукай яе
пад курганам часоў,
яна горыч -боль
за кратамі галасоў.
Мроіцца між мяжы
стогнам каласоў
пад сярпом чужым.
Толькі на ёй
размаўляю з Ім*...
Мова мая, беларусава!

з Ім*  -з Панам Богам


https://youtu.be/dIBclqW6HiE


Рецензии
Жывуць нашы людзі, жывуць нашы дзеці, У памяці продкі спрадвеку жывуць,
Жыве наша мова, найлепшая ў свеце, Жыве наша маці! Чаборы цвітуць!

Алекс Чернобай   02.06.2025 23:44     Заявить о нарушении
Згодная я!
І вось жа не папараць,
а пайду шукаць ))

Гарунова Святлана   03.06.2025 19:03   Заявить о нарушении
Час той схаваўся за дальняй гарою,
Здасца хвiлiнай – яна прада мною...
Выйду. Гукаю. Маўклiвы прастор.
І сэрца нязменна кранае дакор
пахне чабор,
Кожнай кветкай недзе побач))

Алекс Чернобай   04.06.2025 02:38   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.