Хоць бы зорка мiльганула, хоць бы птушка прыляцела

Хоць бы зорка мiльганула,
Хоць бы птушка прыляцела!
Нешта гожае кранула,
Гэтак гожа адляцела...
Усё ва мне сышло-заснула,
Адзвінела, адсвісцела...
Хоць бы зорка мiльганула,
Хоць бы птушка прыляцела!
Сцюжа пачуццё кальнула,
Сэрцам восень абляцела...
Хоць бы зорка мiльганула,
Хоць бы птушка прыляцела!..


Рецензии