Засеялася неба. У туманах зямля

Засеялася неба.
У туманах зямля...
Мігае нечым глеба.
Імжой цюрчыць ралля.
Праз сон, наваколле,
Да дрыжыкаў - звініць:
Хтось пыхкае наўкола,
То ценем адляціць...
Стаю, як пакараны.
Міжволі. А вятры
На сэрцы сцюдзяць раны
І шэпчуць: "Мы - сябры".


Рецензии