Клён

...Разгубіў лістоту - сябе хлопец-клён.
І прысніўся ў дыму перакулены сон:

Бы ён тут не адзін у асенняй смузе,
А з дзяўчынай-вярбой на крынічнай касе.

Змілаваліся сэрцы бязмежжаў!.. Жальба?!
Адплывала крынічанькай клёна журба...

Аж хістаецца, узрушаны! Зноў на касе
Квітнее, бачыць: цвіце ў вадзе!!!

Усміхаецца сонцу, гам... Галавой
Да нябёс дасягае! Прасторы - травой!

У юначай душы перарывамі звон:
"Малады і высокі! шумі, дзе не скон".


Рецензии