Байка пра акуляры
Слёз горкіх ток ракою плыў,
І бацьку ные небарака,
Што акуляры ён згубіў.
Глянуў татачка з усмешкай,
Паклікаў сына да сябе:
“Міхаська, раскажу я нешта,
Што можа ўратаваць цябе.
“Жыў коцік Яська, гаспадарыў,
У хаце сваё месца меў,
На падвячорак еў ён сала
І бок пад цёплым сонцам грэў.
У тым жа доме жылі дзеці,
Любілі вельмі кацяня,
І ні за што ў іх на свеце
Без Яські не ішла гульня.
І вось маленькія аднойчы
Пачалі ў хованкі гуляць,
Бо ні адна гульня не будзе
Вясёлай, калі ката не ўзяць.
Разбегліся яны па садзе,
Зашыліся, ну… як змаглі,
Схаваўся Слаўка ў сенавале,
Ян затаіўся ля ракі.
Беглі хвіліны, ішлі гадзіны,
Знайшліся ўсе амаль сябры,
Бо хтосьці не прыкрыўся з спіны
Ці руку высунуў угары.
Знайшліся ўсе, але пытанне:
“Куды ж падзеўся коцік Ясь?”
Пайшлі малыя на шуканне,
Ды толькі дзе яго шукаць?
Пералапацілі ўвесь двор,
А Яську не знайшлі ва ўпор!
Пад вечар дзеці ўсё ж здаліся
І сумныя дамоў прывалакліся.
І як здзівіліся дарэчы:
Выходзіць кот да іх з-за печы.
Яны шукалі ў полі, у садзе,
А дрых ён у куце ў хаце!
І як пакрыўдзіліся дзеці:
“Эх, Яська, дурань! Як ты мог!”
А кот смяяўся ў думках дзесьці:
“Няхай я дурань – перамог!”
Дык вось, Міхаська, што жадаў я
Усёй гэтай казкай расказаць:
Калі шукаеш акуляры,
Шукай іх перш за ўсё на твары!”
Свидетельство о публикации №123062504142