Парады юнаму чытачу

Гады юнацтва маладыя!
Аб шчасці мары залатыя!
Аб нечым светлым, недасяжным,
Пазнаць усё на свеце важна!
Нас клічуць новыя прыгоды
На ўлонні матухны-прыроды.
Калі ты ў вёсцы нарадзіўся,
Тады душою прычасціўся
К таму, што так кранае сэрца:
Вясны прыход, зара ў акенцы,
Паводкі сінь, вясновасць пахаў,
Цвіценне, спеў вясёлых птахаў.
Для гарадскіх дзяўчат і хлопцаў
Усё гэта дзіўнасцю здаецца
Альбо рамантыкай завецца.
Мірон і Віктар (так герояў
Аповесці палескай звалі)
Спачатку веды аб прыродзе
Ў гуртку, што ў тэхнікуме, бралі,
А потым мары аб вандроўцы
У свой палон іх сэрцы ўзялі.
І рыхтавацца да паходу
Сябры заўзята распачалі.
Мірон быў ціхі, сарамлівы,
А Віктар – жвавы і імклівы.
Хоць і спрачалісь між сабою,
Жылі цікаўнасцю адною.
Былі сапраўднымі сябрамі,
І дух прыгодніцтва з вятрамі
Жуль Верна, Купера злавіўшы,
Пра пальмы марылі і джунглі.
Рашылі ж пабываць у пушчы
(Той, што за возерам,за горкай),
Якая разлілась, як мора.
Як ўсё гэта адбывалась
Нам Янка Маўр рашыў паведаць.
Двух рабінзонаў небывалых
Наш аўтар павядзе па следу,
Раскажа ўсё, як тыя хлопцы
Плылі ў чоўне па разліве,
Па волі лёсу так імкліва
Ў ваду адзін з другім кульнулісь,
Згубіўшы рэчы, апынулісь
На востраве, вадой абнятым.
Прыгоды тут бяруць пачатак.
Як хлопцы “хату” будавалі,
Агонь з іскрынкі здабывалі.
Прыйшлось хадзіць на паляванне:
Дабыць патрэбна ж харчаванне!
Паспрабаваць прыйшлось карэнне.
З мядзведзем смешнае здарэнне…
Сябрам запомнілася болей,
Як елі мяса ды без солі.
А трапіўшы ў палон нялёгкі,
Шукалі шлях у балоце топкім.
Раслін, звяроў сустрэлі многа.
Ды невядомай ім дарогай
Бандыты ў гэты кут прыйшлі.
Іх хлопцы хованку знайшлі.
Прыйшлось тады паваяваць
І давялося пастраляць,
Як у сапраўдным дэтэктыве.
А скончылісь прыгоды тыя
Сустрэчай з домам і сябрамі.
У інтэрнаце вечарамі
Яны пра гэта ўспаміналі.
Ну і, напэўна, дзядзьку Маўру
Пра ўсе прыгоды расказалі.
Каб падрабязней усё пазнаць,
Вас запрашаем прачытаць
Аповесць Янкі Маўра “Палескія рабінзоны”.


Рецензии